27.02.2015 / 12:57

Трубачова: Сёння ў школе мала хто можа адказаць, навошта дзеці вучацца 6

Заснавальніца праекта альтэрнатыўнай адукацыі «Таранціна і сыны» адказвала на пытанні «НН».

Ганна Трубачова збіраецца адкрыць у Беларусі адукацыйную пляцоўку, на якой дзяцей будуць вучыць па-новаму. Што гэта за праект і чым ён адрозніваецца ад традыцыйнай школы?

Што такое адукацыйная пляцоўка «Таранціна і сыны»?

Чым «Таранціна і сыны» адрозніваюцца ад іншых прыватных школ?

Чаму вы не можаце казаць, што вы школа?

Якія вучні могуць тут займацца?

Што такое хатняе навучанне (навучанне на індывідуальным плане)?

Ці можа адміністрацыя школы адмовіць бацькам у пераводзе дзіцяці на хатняе навучанне?

Як будуць выглядаць заняткі без ацэнак, кантрольных і дзённікаў? Што такое «праектная методыка навучання»? 

Як зрабіць, каб дзецям было цікава вучыцца?

Пра расклад «урокаў» у «Таранціна і сыны».

Пра бібліятэку і тэматычныя школьныя кабінеты, напрыклад, пакой дажджу ці травы.

Дзе будзе знаходзіцца адукацыйны цэнтр і хто настаўнікі?

Колькі будзе зарабляць настаўнік у «ТіС»?

Чаму вучоба ў «ТіС» будзе каштаваць 250-500 у.а. у эквіваленце?

Ці ёсць папярэдні запіс на навучанне?

Як «разбэшчанаму» індывідуальным падходам дзіцяці выжыць у суворым свеце (пытанне ад рэпетытара Яўгена Лівянта)?

Трубачова: Я не бачу сваіх дзяцей у ВНУ.

Ці магчыма ў «ТіС» наладзіць навучанне для дзяцей-інвалідаў? 

Ці не апынецца, што шчыліна ў заканадаўстве, якая дазваляе адкрыць школу, не называючы яе школай, будзе дзяржавай выпраўлена і праект давядзецца закрыць (пытанне ад рэпетытара Яўгена Лівянта)?

Ці можна стаць інвестарам адукацыйнай пляцоўкі за 5 тысяч долараў?

Ці будзе беларускамоўны клас?

Ці хопіць ведаў, атрыманых на занятках па альтэрнатыўных методыках, каб здаць экзамен у традыцыйнай школе?

«Плануем весці дзяцей да 9-га класа».

«Грамадзяце павінны праяўляць больш ініцыятывы і казаць, якія аб’екты, праекты ці праграмы яны б хацелі бачыць у сваім горадзе».

Аксана Рудовіч, Настасся Храловіч

0
belariy / Адказаць
27.02.2015 / 13:00
наконт назвы артыкулу - падтрымліваю на 100%. матывацыя адсутнічае абсалютна.
0
Назіральнік / Адказаць
27.02.2015 / 16:31
Па вялікім рахунку, тым хто хоча каб іх дзеці вучыліся трэба вырашыць наступныя рэчы: 1. Як перайсьці і сваячасова здаваць экстэрн. 2. Дзе знайсьці добрыя падручнікі. 3. Плятформу дзе дасведчанныя бацькі будць шарыць свае веды. 4. Падрыхооўка да іспытаў у больш-меньш годныя беларускія і замежныя ВНУ.
0
Тамара / Адказаць
27.02.2015 / 16:46
Праект выклікаў цікавасць у мяне як у маці і патэнцыяльнага выкладчыка. Але чым больш інфармацыі і канкрэтыкі, тым больш пытанняў. Бянтэжыць, што журналістка, якая не з'яўляецца ані педагогам (не ўяўляе, як знутры арганізаваны і функцыянуюць педагагічныя ўстановы), ані эканамістам, ані хаця б уладальнікам кавярні (досвед хоць у нейкай з галін, на якія замахваецца) ды яшчэ і не ведае, з якога боку падысці да дзяржаўных службоўцаў (а кантактаваць з імі трэба будзе абавязкова і пастаянна), замахваецца на такую справу. У адказах на пытанні А.Рудовіч - ужо зараз (!) стома і лёгкая пагарда ("калі вы разумееце, пра што я...", паўторанае не аднойчы). То бок, самапіяр не надта ўдалы. Падумалася пра выкладчыкаў, якія, нібыта, змогуць вадзіць на заняткі сваіх дзяцей, бо іх справа будзе годна аплочвацца: 400 даляраў, з якіх 250 аддаць за навучанне ў платформе. А іншыя выдаткі на дзіця. А калі дзіця не адно... Карацей, вельмі дорага. Падзяляю, таксама, непакой сп. Лівянта, што распешчаным дзецям будзе пасля цяжка адаптавацца да рэальнасці. Вельмі ідылічныя погляды сп.Трубачовай на дзяцей, якія будуць займацца тым, што ім цікава... Безумоўна, будуць, калі ім 5-6 год (здаецца, столькі дзецям гераіні). А ў 10 год, а ў 13?.. Вопытныя выкладчыкі ведаюць, што далей ўсё вельмі неадназначна. Дужа шмат пытанняў па выкладчыках і праграмах навучання. Калі была б абраная нейкая адна вядомая методыка, па якой ужо зараз у краіне ёсць спецыялісты. А так- суцэльны эксперымент, суцэльны... Пры ўсім вышэйнапісаным, усё ж сімпатызую справе сп.Трубачовай і шчыра зычу ёй знайсці фундатараў і годных рэалізатараў (!!!) яе ідэі. Паколькі справа сапраўды вельмі патрэбная і важная.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру