Reuters.com

Reuters.com

«Надзея сапраўды абдумвае магчымасць пераходу на сухую галадоўку. Пакуль што мы бачым, што на ўсе нашы прапановы і крокі мы толькі чуем вельмі пафасна ад Следчага камітэта, што ім лепш відаць і яны разбяруцца. Мы, вядома, будзем штурхаць іх пад руку», — распавёў Новікаў.

Адвакат бачыў Надзею напярэдадні, 26 лютага, і адзначыў яе «зменлівы стан». Паводле яго слоў, у Саўчанка моцна хварэў страўнік. На пасяджэнні суда 25 лютага было бачна, што ёй было цяжка сядзець.

«У яе, па словах нямецкіх дактароў, ужо відавочныя праблемы з жоўцевым пухіром. І ў бліжэйшыя дні могуць пачацца праблемы з ныркамі», — дадаў Новікаў.

Раней нямецкія дактары абследавалі Саўчанка ў камеры. З іх заключэння вынікае, што ёй не варта занадта аптымістычна ацэньваць стан свайго здароўя.

У бальніцы «Матроскай цішыні» адвакатаў Саўчанка і яе саму запэўнілі, што не будуць карміць яе сілком.

Дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны ад партыі «Бацькаўшчына» Надзея Саўчанка, раней якая служыла ва ўкраінскім Добраахвотніцкім батальёне «Айдар», летам 2014 года была затрыманая расійскімі праваахоўнымі органамі па падазрэнні ў датычнасці да гібелі расійскіх журналістаў Ігара Карнелюка і Антона Валошына пад Луганскам.

Па версіі следства, яны былі забітыя з наводкі Саўчанка, якая пазней была затрымана на мяжы з Расіяй, куды адправілася пад выглядам уцякачкі. Сама яна адмаўляе сваю віну.

Саўчанка і яе адвакаты сцвярджаюць, што яе скралі на тэрыторыі Луганскай вобласці і даставілі ў Расею.

13 снежня 2014 Саўчанка абвясціла галадоўку, якую працягвае да гэтага часу, патрабуючы свайго вызвалення.

Глядзі таксама: Савченко и Путин — нашла коса на камень

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?