Вялікую дату адсвяткаваў Фёдар Данілавіч Клімчук. 27 лютага яму споўнілася 80 гадоў. Яго віншавалі калегі па Інстытуце мовазнаўства Акадэміі навук, якому ён аддаў доўгія гады працы. Па відэасувязі да ганаравання далучыліся мовазнаўцы з Масквы.

Фёдар Клімчук нарадзіўся ў вёсцы Сыманавічы Драгічынскага раёна. Ён найлепшы ў свеце знаўца гаворак Берасцейшчыны і Піншчыны. А яшчэ ён унікальны знаўца фальклору гэтага рэгіёну. Сам ведае і спявае амаль тысячу песень, як «старовынных», так і «новішчіх». 

У навуку ён ішоў няпроста. Пасля Пінскага настаўніцкага інстытута працаваў у школах Столінскага і роднага раёнаў. Пры гэтым завочна вучыўся ў Мінску. Толькі ў 33 гады паступіў у аспірантуру.

Яму належыць вычарпальная праца «Гаворкі Заходняга Палесся: Фанетычны нарыс». Разам з іншымі мовазнаўцамі ён быў уганараваны Дзяржаўнай прэміяй Беларусі 2000 года ў галіне гуманітарных і сацыяльных навук за фундаментальны шматтамовы «Лексічны атлас беларускіх народных гаворак».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?