28.02.2015 / 09:32

Забойства Нямцова: Расійская апазіцыя адмяняе 1 сакавіка марш «Вясна» і правядзе жалобную акцыю

Арганізатары маршу «Вясна» афіцыйна адмянілі шэсце, якое павінна было прайсці ў Мар'іна 1 сакавіка, з-за забойства Барыса Нямцова. Пра гэта заявіў Міхаіл Касьянаў ў суботу, 28 лютага.

«У сувязі з трагічнай падзеяй, антыкрызісны марш адмяняецца, прызначаецца жалобная акцыя ў цэнтры. Раніцай працягнем кантактаваць з мэрыяй. Заўтра правільна будзе ускласці кветкі на мост і пакланіцца Барысу», — заявіў Касьянаў.

Ён дадаў, што арганізатары маршу будуць дапамагаць арганізоўваць развітанне з Нямцовым і паніхіду.

Барыс Нямцоў, быў адным з арганізатараў маршу «Вясна», які запланаваны на бліжэйшую нядзелю ў маскоўскім раёне Мар'іна. Палітык быў забіты ў пятніцу позна ўвечары на Маскварэцкім мосце насупраць Крамля некалькімі стрэламі ў спіну. Разам з Нямцовым была дзяўчына 1991 года нараджэння, яна не пацярпела.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру