28.02.2015 / 09:37

Адвакат Надзеі Саўчанкі: Надзя не памерла, яна жывая 1

Пра гэта Ілья Новікаў напісаў у сваім фэйсбуку.

«Так! Без панікі. Інфармацыя пра тое, што Надзя памерла зыходзіць не ад нас. Днём (у пятніцу) яна бачылася з сястрой, а 17-й з ёй усё яшчэ было ў парадку. Мы спрабуем высветліць, што адбываецца.

UPD: Адбой, Надзя жывая. Гэта не значыць, што ў нас усё добра».

Украінская лётчыца Надзея Саўчанка, якую ў Расіі вінавацяць у датычнасці да забойства двух расійскіх журналістаў, галадае ад 14 снення (сёння — 77-ы дзень), учора з'явілася інфармацыя, што яна можа перайсці на сухую галадоўку.

0
в штатском / Адказаць
28.02.2015 / 12:37
Убийцы Немцова решили одним выстрелом двух зайцев добыть: и доклады его пресечь, и отвлечь внимание от Савченко.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру