28.02.2015 / 10:19

Лябедзька пра смерць Нямцова: Такія, як Барыс, або згараюць, або іх знішчаюць 5

Анатоль Лябедзька, лідар Аб'яднанай грамадзянскай партыі, якая супрацоўнічала з Барысом Нямцовым, пракаментаваў яго смерць у сваім фэйсбуку так:

Фота з фэйсбука Анатоля Лябедзькі.

«Першая рэакцыя — шок! Але калі ўдумацца, прыгледзецца ў тое, што адбываецца ў сённяшняй Расіі, то разумееш нейкую зададзенасць і асуджанасць. Па колькасці нянавісці, злосці, хлусні на душу Расія адзін з сусветных лідараў. Гэтыя вар'яцкія, палітычныя оргіі на тэлебачанні. Гэта бразганне чаравікаў па трыбуне. Гэта зухаватае цкаванне іншадумства. Усё гэта абясцэньвае і так недарагое чалавечае жыццё, у такой атмасферы, такія як Барыс альбо згараюць, альбо іх нішчаць…

P.S. На наступным тыдні мы павінны былі сустрэнецца ў Вільні».

0
viKniK / Адказаць
28.02.2015 / 10:26
Згодны з Анатолем.
0
Рома / Адказаць
28.02.2015 / 12:43
Ну Макаревич же просил.
0
polia popins / Адказаць
28.02.2015 / 13:27
Не надта люблю Анатоля, але сказаý выдатна.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру