28.02.2015 / 15:52

Дзмітрый Мядзведзеў назваў забойства Нямцова вялікай трагедыяй для грамадства 8

Пра гэта прэм'ер Расіі напісаў у сваім фэйсбуку.

«Жорсткае, цынічнае забойства Барыса Яфімавіча Нямцова. Гэта вялікая страта для нашага грамадства, чые свабоды і каштоўнасці ён заўсёды адстойваў. Барыс Нямцоў стаў адным з самых таленавітых палітыкаў перыяду дэмакратычных пераўтварэнняў у нашай краіне. І да самага апошняга дня заставаўся яркай асобай, прынцыповым чалавекам. Дзейнічаў адкрыта, паслядоўна і ніколі не змяняў сваіх поглядаў. Такім ён і застанецца ў нашай памяці.

Спачуваю гору родных, блізкіх, паплечнікаў».

0
ParaBellum / Адказаць
28.02.2015 / 16:37
Цынічныя кракадзілавы сьлёзы.
0
viKniK / Адказаць
28.02.2015 / 16:49
Ды не спачуваеш ты, Дзіма гору. Чаму яркая асоба не была запатрабавана ўладай для служэння Расіі? Таму, што вы самі ёй не служыце, а раскрадаеце
0
33 / Адказаць
28.02.2015 / 17:19
забойцы, уперадзе вас чакае ГААГА
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру