З 2003 года ў Кітаі дзейнічае праект «Залаты шчыт», вядомы ў свеце як Вялікі кітайскі фаервол. Гэта сістэма фільтрацыі інфармацыі — цэнзуры.

Многія міжнародныя сайты і сэрвісы ў краіне недасяжныя, некаторыя замененыя мясцовымі аналагамі. Вядзецца «халодная вайна» з ананімайзерамі, проскі-сэрвісамі і сеткамі кшталту Tor.

Распачаць такую барацьбу са свабодным інтэрнэтам, збудаваць Вялікі беларускі фаервол дазваляе нядаўняя пастанова, што дазваляе блакаваць не толькі «небяспечныя сайты», але і сродкі доступу да забароненых сайтаў, у тым ліку той самы Tor. Беларускія эксперты мяркуюць, што такая магчымасць можа ўжывацца ў палітычных мэтах.

Пра тое, як жывецца за Вялікім кітайскім фаерволам, распавяла «Нашай Ніве» беларуская журналістка Надзея Наймушына. Яна пражыла ў Кітаі паўгода, з верасня 2013 года па студзень 2014 года, вывучала кітайскую мову і культуру ў Даляньскім тэхналагічным універсітэце.

Надзея Наймушына на Вялікай кітайскай сцяне. Фота з асабістага архіву

Надзея Наймушына на Вялікай кітайскай сцяне. Фота з асабістага архіву

«Няглездячы на тое, што я была цалкам пагружана ў вывучэнне кітайскай мовы, я цікавілася беларускімі і міжнароднымі навінамі. Акрамя таго, мне трэба было камунікаваць са сваімі роднымі ды сябрамі», — тлумачыць яна.

Адкрытага доступу да звыклай сацсеткі Facebook у Кітаі няма. «Прыходзілася пастаянна заходзіць пад рознымі ананімайзерамі. Але нэрваў на гэта не хапала, таму што хуткасць была малая і праз некалькі хвілін мяне выкідвала», — прыгадвае Надзея.

Таксама ў Кітаі заблакаваныя Twitter, Youtube. Перыядычна блакуецца, затым адкрываецца доступ да Вікіпедыі (ды ёй Надзея не карысталася).

  Паводле websitepulse.com, зараз Вікіпедыя ў Пекіне недасяжная — выдаецца памылка 404

Паводле websitepulse.com, зараз Вікіпедыя ў Пекіне недасяжная — выдаецца памылка 404

«Што тычыцца СМІ, то беларускамоўныя і рускамоўныя сайты можна было спакойна чытаць. З міжнародных у асноўным я чытала BBC News у iPad-версіі. Амерыканскія СМІ не чытала. Кітайскія інтэрнэт-выданні і друкаваныя таксама не чытала, таму што на той час у мяне быў яшчэ не той узровень мовы, каб без слоўніка ўсе разумець. Але калі ўсё ж даводзілася нешта чытаць ці глядзець, то ў праблемных сітуацыях было згладжванне канфлікта ці сур'ёзныя меры пакарання за непаслушэнства. Адзін выпадак, звязаны з канкрэтным чалавекам, мог паспрыяць блакаванню ўсяго сайта, калі гэта не падабалася ўладам», — сцвярджае журналістка.

Праз некалькі тыдняў па пераездзе ў Кітай ёй падказалі спосаб прабіцца праз «Залаты шчыт» іншыя студэнты-замежнікі. Браўзер WebFreer дазваляў чытаць усе забароненыя сайты, карыстацца ўсімі заблакаванымі сэрвісамі. «Не ведаю, ці працуе ён зараз у Кітаі», — кажа Надзея.

Кітайская сацсетка Weibo, камбінацыя Facebook і Twitter. Фота: thenextweb.com

Кітайская сацсетка Weibo, камбінацыя Facebook і Twitter. Фота: thenextweb.com

На яе думку, цікавяцца сапраўднымі сусветнымі навінамі і карыстаюцца міжнароднымі сацсеткамі іншаземцы, якія пражывыюць у Кітаі, і кітайцы, якія займаюцца міжнароднымі справамі — вядуць бізнэс за мяжой ці з замежнікамі, хочуць вучыцца за мяжой.

«Што датычыцца саміх кітайцаў, дзе яны даведваюцца пра тое ці іншае, нават не ведаю, што адказаць. Мне здаецца, што ў асноўных іх задавальняе інфармацыя, якую ім падаюць. Акрамя таго, у Кітаі шмат аналагаў сэрвісаў Захаду. У іх ёсць свая «аська» (QQ), ёсць мабільная сацсетка Wechat, кітайскі Youtube — Youku», — згадвае журналістка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?