Мы зь сябрамі зьвялі зьвесткі сьведкаў і высьветлілася, што спэцназаўцы ў цывільным, што хапалі людзей 7-га, называліся (калі іх прасілі) Антонам Гарадзецкім. Прынамсі тры выпадкі ў розных месцах.

На знаку, якім яны махаюць, НЯМА ІМЯ (!), а толькі фота і назва структуры (штосьці там «спэцыяльнага прызначэньня»). Так хіба НКВД працаваў – па шаўроне госьця можна было здагадацца, што табе гамон.

Я ня ведаў, а аказваецца, Антон Гарадзецкі – гэта герой расейскага фільму «Начная варта». Вось такі эскадрон…

Вацлаў Заякот, Менск

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0