28.02.2015 / 20:27

«За імперскую параною давядзецца плаціць кожнаму з нас» — 10 цытат з Барыса Нямцова 4

Барыс Нямцоў застрэлены ў спіну. У Маскве, на Васільеўскім спуску, напярэдадні маршу расійскай апазіцыі. «Сноб» згадвае самыя важныя яго цытаты

1. У Расіі трэба жыць доўга. І шчасліва, пажадана. Але галоўнае — доўга. Барацьба з Пуціным — гэта не спрынт, гэта марафон. Да марафону гатовыя толькі пасіянарыі, а іх няшмат. А ў мяне адна праблема: я не хачу з'язджаць. Я люблю Расію. Прычым гэта без пафасу. Хоць часам у Расіі і нязручна, і брудна, і моташна.

2. За імперскую параною прыйдзецца плаціць кожнаму з нас. Задайце кожны сабе пытанне: што вы асабіста выйграяце ад анексіі Крыма? І ўбачыце. Нічога. Суцэльныя праблемы. І апошняе. Нам патрэбны вечны вораг побач? Я маю на ўвазе Украіну і яе выдатны і блізкі нам народ.

3. Пуцін ўмела культывуе ў масах рабскую, прыгонніцкую псіхалогію, умела насаджае агідны цынізм і патэрналізм, умела тлумачыць народу: сядзіце ціха, я самы разумны, я ведаю, як вам дапамагчы, галоўнае — не перашкаджайце. Гэта катастрафічны сцэнар для краіны. Замест таго, каб ініцыятыву падтрымліваць і даць людзям магчымасць сябе рэалізаваць, ён абматаў усё калючым дротам.

4. Я не рэвалюцыянер. І не толькі таму, што мне хутка 52 гады, але ў асноўным таму, што я выразна ведаю, што ў Расіі пры рэвалюцыі кроў і непрадказальныя наступствы — гэта абсалютна рэалістычны сцэнар. Я вельмі не хачу крывавых наступстваў.

5. Адразу дамагчыся ўсяго ў Расіі вельмі цяжка. Краіна кансерватыўная. Людзі кажуць, што яны дрэнна жывуць, але як толькі кажаш: давайце, каб лепш жыць, знізім падаткі, падымем прыватны бізнес, захаваем свабоду слова, — яны кажуць: «НЕ ТРЭБА». Краіна кажа: я бедная, няшчасная, але ты мяне лепш не чапай, таму, што, не дай Бог, яшчэ горш будзе. Трэба асцярожна рухацца наперад.

6. Расія хворая на эканамічны СНІД. Яна абсалютна неадаптыўная да вонкавых уздзеянняў. Дарэчы, гэта адметная асаблівасць любой аўтарытарнай сістэмы. Яна паспяхова існуе, калі ўсё ў парадку, і, як чыгун, рассыпаецца на дробныя кавалкі, калі ўзнікае самая малая праблема.

7. Пуцінізм трымаецца на дарагой нафце і цэнзуры. Забярыце штосьці адно — і на наступны дзень мы жывём у іншай краіне.

8. Я лічу, што партыя жулікаў і злодзеяў не можа доўга існаваць. Разумееце, кожны народ варты сваёй улады. Я лічу, што Расія вартая большага, чым улада жулікаў і злодзеяў. Таму перспектыў у «Адзінай Расеі» ніякіх. Гэтая партыя не проста адыдзе ў нябыт, але яе функцыянеры рана ці позна абавязкова паўстануць перад судом.

9. Расійская ўлада баіцца ўласнага народа, расійская ўлада смяротна баіцца масавых пратэстаў і расійская ўлада робіць усё, для таго каб гэтыя пратэсты былі.

10. Галоўнае, каб улада была падкантрольная. І галоўнае, каб праветрывалі своечасова кабінеты.

0
100+30 / Адказаць
01.03.2015 / 03:08
100500
0
Андрэй / Адказаць
01.03.2015 / 07:49
Гэтыя тэзісы можна прымяніць і для Беларусі ў большай частцы, што вельмі сумна
0
Лабус / Адказаць
01.03.2015 / 10:42
Iмперская параноя. Лепш i не скажаш.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру