28.02.2015 / 21:15

Парашэнка: Нехта баяўся даклада Нямцова пра Данбас 7

Прэзідэнт Украіны выказаў здагадку, што «хтосьці» мог баяцца рыхтуецца дакладу пра Данбас расійскага апазіцыйнага палітыка, забітага ў Маскве ў пятніцу.

AP

Парашэнка распавёў пра размову з Нямцовым, якая адбылася некалькі тыдняў таму, і ў якой яны абмяркоўвалі агульнае бачанне адносінаў паміж Расіяй і Украінай.

«Барыс заявіў, што павінен апублікаваць пераканаўчыя доказы ўдзелу расійскіх узброеных сіл ва Украіне. Нехта вельмі гэтага баяўся. Барыс не баяўся, каты баяліся. Яны яго забілі», — выказаў меркаванне Парашэнка ў суботу, калі знаходзіўся з візітам у Вінніцы.

«Першага сакавіка ён павінен быў выходзіць на марш на чале шматтысячнага мітынгу, каб прадэманстраваць, што ёсць іншая Расія, якая любіць Украіну, паважае правы чалавека, для якой свабода — не пусты гук», — дадаў Парашэнка.

Ён назваў забітага апазіцыянера «вялікім сябрам Украіны і вялікім патрыётам Расіі».

0
гарадзенка / Адказаць
28.02.2015 / 22:40
Парашэнка: Нехта баяўся даклада Нямцова пра Данбас І хто жа гэты нехта?!?!?! "таямніца" відаць толькі для Парашэнкі. А Парашэнка нават з такой нагоды не ўзгадвае Путлера. Цікава чаго больш баіцца - Пуціна, ці клапоціцца за свой асабісты бізнес? Агідна.
0
Лявон / Адказаць
28.02.2015 / 23:01
Спадар Б.Е.Нямцоу сапраудны патрыет РАСЕІ,як і САЛЖЕНІЦЫН.. Гэта лепшыя сыны,якія рабілі дэмакратыю у сваей краіне. Яны нікога не баяліся,казалі зауседы прауду,гэта уладам Крамля не падабалася. Салженіцын,Навадворская,Нямцоу і другія думалі аб сваем народзе. Гэта-1937год,хочуць запугаць людзей,вось мая думка. ВЕЧНАЯ ПАМЯЦЬ САПРАУДНЫМ ДАЧКАМ І СЫНАМ РАСЕІ!
0
Лявон / Адказаць
28.02.2015 / 23:15
КРЭМЛЬ баяуся! Шаноуны спадар Б.Е.Нямцоу сапраудны дэмакрат,які думау аб сваем народзе.,як Навадворская,Салжэніцын і другія. Вечная памяць такім добрым людзям! ЗАПУГІВАЮЦЬ людзей,як і у 1937годзе!
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру