28.02.2015 / 22:42

ТВЦ апублікаваў «відэа моманту забойства Нямцова» 8

Тэлеканал ТВЦ апублікаваў запіс з камеры відэаназірання, на якім бачны момант забойства Барыса Нямцова. Палітыка застрэлілі позна ўвечары 27 лютага на Вялікім Маскварэцкім мосце ў цэнтры расійскай сталіцы. Забойцы пад'ехалі да яго на машыне і стрэлілі некалькі разоў.

Запіс зроблены здалёку вулічнай камерай, якая здымае Вялікі Маскварэцкі мост. Якасць здымкі невысокая, але машыны і сілуэты людзей на ёй відаць.

У 23:30 два чалавекі — як сцвярджае тэлеканал, Нямцоў і яго спадарожніца — ідуць у бок Балотнай плошчы па мосце.

«Павольна іх наганяе снегаўборачная машына. У 23.31 кузаў грузавіка хавае іх ад камеры. Праз секунду яшчэ адзін чалавек выбягае адтуль на праезную частку, хутка садзіцца ў аўтамабіль і з'язджае», — гаворыцца ў сюжэце.

Пасля гэтага ТВЦ апісвае рух людзей на мосце: дзяўчына, спачатку схаваная за снегаўборачнай машынай, потым разам з падбегшымі мінакам вяртаецца да месца здарэння. Побач спыняюцца людзі і машыны, і ў 23:42 прыязджае паліцыя.

Зыходзячы з гэтага запісу, журналісты выказалі здагадку, што чалавек, які страляў у палітыка, мог хавацца на лесвіцы, якая вядзе пад мост: яна знаходзіцца ў гэтым месцы.

Раней Следчы камітэт Расіі асудзіў з'яўленне дадзеных «ад нейкіх крыніц» і заклікаў давяраць толькі дадзеных, што сыходзяць ад іх ведамства.

На думку СКР, следчыя падзяліліся са СМІ дастатковым аб'ёмам інфармацыі.

0
Мда... / Адказаць
28.02.2015 / 22:48
Ну, цікава, да чаго яны гэта... Ужо і Жырыноўскі ў норкінаўскай перадачкі пра дзевушку неадназначна выказваўся.
0
грязный гарри / Адказаць
28.02.2015 / 23:13
Началось...Модель из Киева и криминальные разборки на почве ревности...
0
Миша / Адказаць
28.02.2015 / 23:29
ага с использованием спецтехники и точным знанием вида с камер....
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру