Каля вёскі Казловічы Гродзенскага раёна а 4-й ночы 28 лютага абярнуўся аўтафургон «Івека» з яблыкамі. Грузавік ехаў з Польшчы. Спускаючыся з горкі ва ўмовах туману, кіроўца памыліўся з выбарам хуткасці. Аўтафургон пашкодзіў восем пралётаў агароджы шашы, пераскочыў праз яго і лёг на бок. Скрыні з садавінай вываліліся вонкі. Кіроўцу з шматлікімі траўмамі шпіталізавалі, паведамляе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці.

Гэта ўжо другое здарэнне на тым павароце. Аналагічны выпадак з аўтапоездам «ДАФ» адбыўся 4 лютага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0