Сёння на рынку ў Ждановічах адбылася акцыя пратэсту: не выйшлі на працу прадпрымальнікі, якія не паспелі распрадаць рэшткі тавараў, а таксама не атрымалі неабходную сертыфікацыю, паведамляе карэспандэнт НН.

Прадпрымальнікі пратэставалі супраць Указу №222, які ўступіў у сілу ад сёння. Яны патрабуюць адмяніць гэты ўказ, альбо падоўжыць пераходны перыяд. Паводле ўказу, прадпрымальнікі не могуць прадаваць тавар, на які не маюць сертыфікацыі.

Перад прадпрымальнікамі выступаў Алесь Макаеў. Яго затрымала міліцыя, але адпусціла, пратрымаўшы некалькі гадзін.

У адпаведнасці з нормамі загаду кіраўніка дзяржавы № 222 ад 16 мая 2014 года, 1 сакавіка скончыўся перыяд, падчас якога ІП — плацельшчыкі адзінага падатка маглі рэалізаваць рэшту прадукцыі легпраму, увезенай з краін Мытнага саюза без дакументаў, якія пацвярджаюць набыццё і паступленне гэтых тавараў, адзначае БелаПАН.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?