01.03.2015 / 17:11

На акцыі ў Маскве затрымалі нардэпа Украіны па падазрэнні ў «спальванні людзей у Адэсе» 2 мая абноўлена, дададзена 10

У Маскве па падазрэнні ў «спаленні людзей у Адэсе 2 мая» затрымалі дэпутата Вярхоўнай Рады Украіны Аляксея Ганчарэнку.

Пра гэта спачатку паведаміў у сваім фэйсбуку сустаршыня грамадска-палітычнага руху «Народны фронт Наваросіі» Канстанцін Далгоў.

«Маскоўская паліцыя пацвярджае, што Ганчарэнка затрыманы. Ён будзе перададзены прадстаўнікам СКР для правядзення далейшых працэсуальных дзеянняў», — адзначылі ў сталічным глаўка МУС, паведамляе Gazeta.ua

«Мяне затрымала паліцыя. Адвялі ў аўтазак, адбіралі пашпарт. Потым пашпарт вярнулі і вывелі з аўтазака, ударылі. Зараз трымаюць каля аўтазака, не адпускаюць», - напісаў ён у сваім блогу на партале «Украінская праўда».

«Я нічога не выкрыкваў, плакатаў і сцягоў не нёс — затрымалі проста за футболку», - напісаў Ганчарэнка.

Абазнаная крыніца «Інтэрфакса» выказала меркаванне, што Ганчарэнка можа стаць фігурантам крымінальнай справы, заведзенай у Расіі ў сувязі са сутыкненнямі ў Адэсе 2 мая 2014 года, піша Meduza.io.

2 мая 2014 года ў Адэсе адбыліся сутыкненні паміж прыхільнікамі і праціўнікамі Майдану. У выніку сутыкненняў загінулі каля 50 чалавек, яшчэ 200 атрымалі раненні. Падчас беспарадкаў быў спалены Дом прафсаюзаў, дзе схаваліся праціўнікі Майдану.

Аляксей Ганчарэнка знаходзіўся на плошчы Кулікова поле перад Домам прафсаюзаў, а пазней публікаваў у сацсетках фатаграфіі з будынка. У прыватнасці, ён сфатаграфаваўся побач з целам аднаго з загінулых.

Ганчарэнку прыпісвалі фразу «Мы зачысцілі Кулікова поле ад сепаратыстаў», аднак ён сцвярджае, што ніколі яе не прамаўляў.

«Такой фразы я не казаў нідзе і ніколі. Я казаў пра тое, што мы знеслі лагер на Куліковым полі. Гэта я, сапраўды, казаў», — растлумачыў Ганчарэнка ў інтэрв'ю радыё «Эхо Москвы».

Ганчарэнка абвінавацілі ў непасрэднай датычнасці да беспарадкаў. У прыватнасці, з такімі абвінавачваннямі выступаў дэпутат Адэскай гарадской рады Аляксандр Казарноўскі.

0
йцук / Адказаць
01.03.2015 / 17:29
Гэта той, хто ў жывым этэры колькі месяцаў назад назваў Пуціна вар'ятам і распальшчыкам вайны падчас перадачы "палітыка" Гардона і Мамантава.
0
Kent / Адказаць
01.03.2015 / 18:26
Еще один украинский заложник...
0
мінак / Адказаць
01.03.2015 / 19:03
Якой халеры ён у Маскву паехаў? Гэта як у Бэрлін у 1942-м перціся...
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру