01.03.2015 / 17:30

Беларусьфільм: Канфлікту з Парэчанкавым не было, бо і кіно з ім няма 11

Міхаіл Кацюшэнка, начальнік аддзела рэкламы «Беларусьфільма», абверг чуткі пра канфлікт паміж кінастудыяй і расійскім акцёрам.

«Калі і здарылася нешта, то паміж заказчыкамі, арандатарамі студыі. Сам «Беларусьфільм» ніякага дачынення да гэтага не мае. І ніякіх заяваў нашы супрацоўнікі нікому не пісалі, хаця б таму, што сама кінастудыя на сённяшні дзень нічога не здымае», — паведаміў Кацюшэнка.

Увечары 28 лютага на тэлеканале «Белсат» з’явілася інфармацыя аб канфлікце паміж кінастудыяй і расійскім акцёрам Міхаілам Парэчанкавым, які нібыта прыехаў здымацца ў ролі пра супрацоўніка НКУС, падзеі ў фільме адбываюцца ў 1943 г.

Са спасылкай на аднаго з супрацоўнікаў кінастудыі, які стаяў спінай да карэспандэнта «Белсата», паведамлялася, што касцюмеры, грымёры ды іншыя работнікі паклалі заявы на стол дырэктара «Беларусьфільма» аб адмове працы з акторам, бо той нібыта мог дрэнна паўплываць на рэпутацыю кампаніі.

Парэчанкаў «праславіўся» тым, што страляў з кулямёта па пазіцыях украінскіх сілавікоў у Данецкім аэрапорце 30 кастрычніка 2014 г., за гэта ён быў абвешчаны персонай нон-грата ва Украіне, СБУ абвясціла актора ў вышук, ва Украіне таксама адмененыя фільмы з ім.

УШ

0
туш / Адказаць
01.03.2015 / 17:51
Невядома толькі, навошта публікаваць фэйкі. Няўжо не паказалася дзіўным, што далекія ад палітыкі людзі раптам праявілі такую нацыянальную салідарнасць у стасунку да вядомай асобы ? Трэба правяраць такія навіны, бо аўтарытэт - штука зменлівая.
0
Рубон / Адказаць
01.03.2015 / 18:18
Стары камсамолец Кацюшэнка ўсё яшчэ так баіцца Пуціна раззлаваць.
0
user / Адказаць
01.03.2015 / 19:06
2туш Ну не факт, что фейк. Ясное дело, что даже если и не фейк, руководство не признается. Хотя достоверность проверить нереально.
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру