01.03.2015 / 18:44

У Вілейцы ў 26 гадоў памёр грамадскі актывіст Аляксей Лужынскі 35

Ён «згарэў» пасля працяглай хваробы.

Аляксей Лужынскі нарадзіўся 31 мая 1988 года. Далучыўся за нефармальнага краязнаўчага руху, які гуртаваўся вакол самвыдата «Волат». З часам стаў сам выпускаць гэты гісторыка-краязнаўчы альманах.

Аляксей скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт, гістарычны факультэт. Яго вялікім зацікаўленнем была этнаграфія. Ён і ва ўніверсітэце надаваў перавагу даследаванню свайго краю, калі пісаў курсавыя, дыпломную работы. Летам адправіўся ў вялікую этнаграфічную экспедыцыю па Вілейшчыне. Акурат займаўся апрацоўкай сабраных матэрыялаў.

У Вілейцы ён рэалізаваў дзясяткі ініцыятыў. Ад выданняў каляндарыкаў і паштовак з помнікамі архітэктуры, да сумесных вандровак па Беларусі. Разам з жонкай Элай ён арганізоўваў народныя святкаванні Масленіцы, Багача, Купалля.

Дзякуючы ў ты ліку і яго намаганням у Вілейцы адбываліся акустычныя выступленні музыкаў Аляксандра Памідорава, Аляксандра Куліновіча, Яўгена Барышнікава, гурту «Людзі на балоце»… Вілейку з прэзентацыямі наведалі пісьменнікі Уладзімір Арлоў, Андрэй Хадановіч, гісторык Алег Латышонак…

Апошнім праектам, у якім прыняў удзел Аляксей, стаў выпуск паштовак і каляндарыкаў, прысвечаных 250–годдзю Міхала Клеафаса Агінскага.

У Аляксея засталіся жонка Эла і сын Верас.

Пахаванне адбудзецца 2 сакавіка.

СМ

0
Генадзь Семянчук / Адказаць
01.03.2015 / 18:53
Не хачу паверыць, не магу паверыць! Я вучыў Аляксея - гэта была шчырая, апантаная, па-беларуску мудрая асоба. А які разумнік і неверагодна сціплы. Мне падаецца часам, што пану Богу бывае час ад часу сумна і ён запрашае да сябе пагаманіць светлых асобаў. Аляксей, я цябе дакладна не забуду. Моцы і веры родным
0
хм / Адказаць
01.03.2015 / 19:06
Мои соболезнования родным! настоящее горе!
0
Пост / Адказаць
01.03.2015 / 19:25
Спачуваньні. Боль. Улады - ня танкі на парадах, а нармальная раньняя дыягностыка і доступ да лячэньня!
Паказаць усе каментары/ 35 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру