01.03.2015 / 18:46

Акцыя памяці Нямцова ў Вільні сабрала 300 чалавек ФОТЫ 1

Смерць Барыса Нямцова не пакінула абыякавымі і жыхароў Літвы. У нядзелю пасля абеду ў Вільнюсе адбылося шэсце ў памяць аб Нямцова.

Ініцыятыва, прапанаваная ў сацыяльнай сетцы Facebook, зацікавіла амаль 1000 чалавек. Такая колькасць людзей прызнала, што ўдзельнічала б у шэсці.

А 14-й людзі сабраліся ля амбасады Расіі і адтуль ішлі да Лукішскага пляцу. Шэсце завяршылася хвілінай маўчання на Лукішкскім пляцы ў Вільні, каля будынка былой турмы КДБ, паведамляе delfi.lt.

Людзі прыйшлі на акцыю з партрэтамі Нямцова, антыпуцінскімі лозунгамі, сцягамі Літвы, Украіны, Расіі, Грузіі. Былі і беларускія нацыянальныя бел-чырвона-белыя сцягі.

0
пільны / Адказаць
01.03.2015 / 20:01
На другім фота ці не Кубілюс? (За жанчынай у капелюшы). Цімох Дранчук на заднім плане.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру