Пажар адбыўся ў вёсцы Мішневічы. У прыватным доме пражывалі 73-гадовая пенсіянерка, інвалід I групы, і яе 49-гадовы сын. Напярэдадні трагедыі да іх зайшоў аднавясковец, з якім яны, са слоў суседзяў, два дні распівалі спіртное.

Пра пажар паведамілі жыхары вёскі на пажарны пост у саміх Мішневічах. Ратавальнікі прыбылі да месца здарэння праз хвіліну, але ў доме ўжо быў адкрыты агонь. Начальнік посту ўбачыў праз акно жанчыну сталага веку, што ляжала на ложку. Ён залез ўнутр дома і выцягнуў яе, але пенсіянерка была ўжо без прыкмет жыцця. У тым жа пакоі выявілі і двух мужчын. Па ўсёй бачнасці, абодва спрабавалі выбрацца, але не змаглі.

Ачаг узгарання выявіўся на другім баку дома: у зоне кухні і веранды. Пакуль разглядаецца адна версія прычыны пажару - неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?