23-гадовая ўкраінская мадэль Ганна Дурыцкая ў ноч забойства прапаноўвала Барысу Нямцову паехаць дадому на таксі, але ён вырашыў пайсці пешшу. Пра гэта распавяла маці сведкі забойства палітыка Іна Дурыцкая. Паводле яе слоў, адразу пасля таго, як Нямцова застрэлілі, Ганна патэлефанавала маці.

«Яна чакала яго ў рэстаране, яны павячэралі і сабраліся ісці дадому. На вуліцы Аня прапанавала выклікаць таксі, але Барыс адмовіўся і захацеў прагуляцца. Калі яны ішлі, Аня трымала яго за руку і пачула хлапок. Барыс абмяк і ўпаў. Аня вельмі спалохалася, пачала клікаць міліцыю і адразу патэлефанавала мне … Яна сказала па тэлефоне: «Мама, Барыс забіты! Яму стрэлілі ў спіну, ён упаў і вось ляжыць побач», - распавяла Іна Дурыцкая агенцтву «Інтэрфакс-Украіна».

Маці мадэлі дадала, што яе дачка ўсю ноч заставалася з ёй на сувязі. «У наступны раз яна патэлефанавала і сказала, што ўжо ў машыне і дае паказанні. І ўсю ноч, да 5-й раніцы, яе вазілі па розных участках, дзе бралі паказанні», - паведаміла яна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0