Чатыры кулі,
Шэсць смярдзючых гільзаў,
І цела, распасцёртае на фоне
Крамля,

Дзе ўтаропіў зрэнкі ўніз
Забойца, стаўшы што той цар на троне…
Ні да чаго ўжо прыгажосць манер
І цьмяныя выгібы лабірынта…

Адліты кулі ў СССР.
Расія тымі кулямі забіта.
Усяго чатыры…
Шэсць смярдзючых гільзаў…

Зусім няшмат, каб вынішчальна-здзекліва
Вар’яцтва страху вырвалася з
Жаралы, праз якое паліць пекла.
Хаўруснікі, што вылеплены з бруду,
Паўзуць да трону звыклай каляінай…
Ім назаўжды пазаставацца Юдамі
Ля цела распасцёртае краіны…

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?