«Фэст вясновага раўнадзенства» па значымасці ні ў чым не саступае такім вядомым беларускім фестывалям, як «Купальскае Кола» і «Калядны Фэст». У гэтым годзе гукаць вясну будуць аўтэнтычны «Горынь» ад Студэнцкага этнагарафічнага Таварыства, эксперыментальны, вясёлы і завадны folcore, вядомы і арыгінальны Omut са сваім новым альбомам «Дзесяць шляхоў праз дрыгву», будзе і ўлюбёны гурт беларускай альтэрнатыўнай тусоўкі Litvintroll», — распавяла «Нашай Ніве» арганізатар фэсту Алеся Гурская-Таболіч.

Тінь Сонця

Тінь Сонця

Хэдлайнерамі фестывалю стануць украінцы «Тінь Сонця». «Калі хто не ведае, «Тінь Сонця» представляе ўнікальны ва Украіне ды і ў свеце жанр heavy-folk або ў народзе – «казацькі рок». Гурт знітоўвае ў гучанні сваёй мызыкі бандуру і скрыпку з традыцыйным для рок-музыкі гітарным суправаджэннем. Між іншым, яны выканаюць спецыяльна для беларусаў шэраг вядомых беларускамоўных песень», — дадае Таболіч.

Квіткі будуць каштаваць 200 тысяч (першыя 100) і 250 тысяч папярэдне, 280 тысяч у дзень канцэрту. Месца за столікам — 300 тысяч.

Пункты продажу квіткоў:

● Каса клубу RE:PUBLIC — Прытыцкага, 62, ст.м. Кунцаўшчына(час працы: 14.00-21.00). Тэлефон: +375-29-110-35-35.

● ГЦ Купалаўскі, 19 пав.

● ГЦ РЫГА, 18 пав.

● Пераход ст. метро Я. Коласа.

● сайт клубу RE:PUBLIC.

● ticketpro і kvitki.by.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?