Андрэй Харкавец

Беларусь зацікаўленая ў прыцягненьні чарговага расейскага крэдыту на два мільярды даляраў. Пра гэта заявіў першы намесьнік міністра фінансаў Беларусі Андрэй Харкавец. Прадстаўнік міністэрства патлумачыў, што першы расейскі дзяржкрэдыт, які Беларусь атрымала ў сьнежні 2007 году, быў вылучаны на вельмі выгодных умовах.

Андрэй Харкавец падкрэсьліў, што «калі б гэтыя ўмовы захаваліся і ў дачыненьні да новага крэдыту — было б цудоўна». Паводле слоў першага намесьніка міністра фінансаў Беларусі, «з пункту гледжаньня кошту рэсурсаў таньней цяпер немагчыма знайсьці, па тэрмінах расейскі дзяржкрэдыт таксама найбольш выгадны й эфэктыўны».

Пры канцы сьнежня 2007 году крыніца ў расейскім урадзе паведаміла, што Беларусь пакуль афіцыйна не зьвярталася да Расеі за атрыманьнем новага крэдыту.

«Пра гэта казаць пакуль рана. Ні пра якую другую частку крэдыту гаворкі пакуль не вялося, афіцыйных зваротаў ад беларускага боку не паступала», — сказаў прадстаўнік расейскага ўраду.

20 сьнежня ў Маскве было падпісанае міжурадавае пагаднентне пра вылучэньне Беларусі дзяржкрэдыту ў памеры 1,5 мільярдаў даляраў.

Пасьля падпісаньня пагадненьня міністар фінансаў Расеі Аляксей Кудрын паведаміў, што па даручэньні прэзыдэнтаў дзьвюх краін у наступным годзе будзе разгледжаная магчымасьць вылучэньня Беларусь яшчэ аднаго буйнога крэдыту на суму да двух мільярдаў даляраў.

Пры гэтым кіраўнік расейскага мінфіну адцеміў, што паводле ўмоваў вылучэньня новы крэдыт будзе адрозьнівацца ад крэдыту на 1,5 млрд. даляраў.

«Адна з формаў, якая цяпер ужо распрацоўваецца, — пазыка на нашым рынку», — паведаміў Аляксей Кудрын.

Паводле Telegraf.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0