Японец па імені Хадзімэ (Hajime) паўтарыў вядомы фокус з хімічнай рэакцыяй дражэ Mentos і газіроўкі Coca-Cola, але ў большых маштабах.

Ведаў ён тое ці не, але Хадзімэ паўтарыў эксперымент FIY TV. Але яго відэа атрымала, магчыма, значна большую папулярнасць.

***

Рэакцыя дражэ і колы вядомая прынамсі з 80-х гадоў.

Першапачаткова для фантанаў выкарыстоўвалася дражэ Life Savers. Але ў канцы 90-х кампанія, што выпускала дражэ, павялічыла іх памер — самі дражэ перасталі ўлазіць у горлышка бутэлек з колай. На замену Life Savers прыйшло дражэ Metnos, што давала не горшыя фантаны колы.

Прычына рэакцыі простая. Дражэ мае паверхню з мноствам маленькіш шчылін, таму плошча паверхні для рэакцыі значна павялічваецца. Рэакцыю ўзмацняе аспартам, што выкарыстоўваецца ў дыетычнай коле. Мірнае ўтварэнне дыяксіду вугляроду перарастае ў фантан, калі бурбалкі вуглякіслага газу пачынаюць хутка усплываць, а дражэ ў коле — тануць. Кампаненты колы і дражэ пры гэтым даюць багата пены.

Фантаны з Mentos і колы:

Эксперымент з Metnos і колай у меншых маштабах праводзілі «Разбуральнікі легенд» у 2006 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?