Жанр: біяграфічны, драма, меладрама
Рэжысёр: Джэймс Марш
У ролях: Эдзі Рэдмэйн, Фелісіці Джонс, Чарлі Кокс, Дэвід Т'юліс, Эмілі Уотсан, Максін Пік, Сайман Мак-Берні, Эбігел Крутэндэн, Гары Ллойд.
Вялікабрытанія, 123 хв.
Адзнака: 8

Сюжэт стужкі заснаваны на кнізе Джэйн Хокінг Travelling to Infinity: My life with Stephen («Падарожжа ў бясконцасць: Маё жыццё са Стывенам»), былой жонкі сусветна вядомага фізіка Стывена Хокінга.

Гісторыя пачынаецца са знаёмства Стывена і Джэйн падчас вучобы ў Кембрыджскім універсітэце, куды хлопец прыязджае, каб напісаць доктарскую.

Адразу пасля знаёмства ў Стывена праяўляецца хвароба — латэральны аміятрафічны склероз, які вядзе да паступовай атрафіі цягліцаў. Дактары прагназуюць два гады жыцця, але нягледзечы на гэта Стывен і Джэйн бяруць шлюб. Джэйн чакаюць доўгія гады клопатаў пра хворага мужа, стан якога пагаршаецца штогод, таксама яна клапоіцца пра траіх дзяцей.

Баёпік, зняты пры жыцці папулярызатара навукі, чалавека з незвычайным лёсам і аднаго з самых вядомых брытанцаў, прынёс выканаўцу галоўнай ролі Эдзі Рэдмэйну «Оскар-2015» і «Залаты Глобус — 2015» за найлепшую мужчынскую роль. А сам Стывен даслаў рэжысёру Джэймсу Маршу ліст, у якім расказаў, што ў некаторых момантах яму здавалася: ён бачыць на экране самога сябе.

Хокінг пазычыў для здымак голас, які агучвае яго словы (навукоўца страціў магчымасць размаўляць самастойна), а таксама медаль Свабоды і доктарскую дысертацыю.

Акцёр Эдзі Рэйдмэн атрымаў «Оскар» за найлепшую мужчынскую ролю, AFP

Акцёр Эдзі Рэйдмэн атрымаў «Оскар» за найлепшую мужчынскую ролю, AFP

Асноўны сюжэт фільма расказвае пра асабістае жыццё Хокінга і Джэйн да моманту, калі той, ужо вымушаны карыстацца інвалідным вазком і сінтэзатарам мовы, пакідае яе дзеля іншай жанчыны.

Вядома, для масава гледача будуць папулярна выкладзеныя і прарыўная тэорыя чорных дзірак, і рэлігійныя перакананні, і погляды на сусвет. Але сапраўднае захапленне выклікае імкненне фізіка вынайсці ўніверсальнае ўраўненне, якое б аб'яднала квантавую тэорыю і тэорыю Эйнштэйна, і здаровы жыццёвы гумар навукоўцы.

Цяпер Стывену Хокінгу 73 гады. Ён працягвае навуковую дзейнасць і выданне папулярных кніг, у тым ліку для дзяцей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?