Кадр з кліпа

Новая рускамоўная песня, прадстаўленая на канале Brutto на Youtube, утрымлівае ненарматыўную лексіку. Яшчэ больш нецэнзурнага ў прыпісцы да кліпа.

«Гапата хоча правіць светам? Ліліпут думае, будзе жыць вечна? Думаеце ўсіх перагуляць? *** вам!, — кажа апісанне кліпа. — Праваліцеся з вашым «рускім светам»!».

Сама песня не згадвае «рускі свет», у ёй Brutto называе сябе «атрад-антысавок». Супраць «зомбі-скрынкі» гурт прапануе графіці і лістоўкі, а супраць «зомбі-яшчара» — гранаты і вінтоўкі.

***

Тым часам канфлікт між Сяргеем Міхалком і нашчадкамі яго былога гурту «Ляпіс Трубяцкі», новым гуртом Brutto прывёў да страты спадчыны «ляпісаў». Міхалок забараніў Trubetskoy выконваць свае песні ды назваў гурт кавэр-бэндам. Trubetskoy пагадзіліся не выконваць песні «ляпісаў» пасля шэрагу канцэртаў, дзе ўжо паабяцалі тыя песні выканаць.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?