З 1945 года, калі пачаліся рэгулярныя назіранні за тэмпературай у Беларусі, зіма 2014-2015 года была шостай па цеплыні.

Сярэдняя тэмпература за тры месяцы склала –1,6°C, што на 3,9 градусы вышэй за кліматычную норму, распавяла «Нашай Ніве» Алена Камароўская, начальнік аддзела клімату Гідраметцэнтра. Усе тры месяцы былі надзвычай цёплымі.

Самая нізкая тэмпература за зіму, –23,4°C, назіралася на станцыі Езярышча (Віцебская вобласць) 28 снежня. Самая высокая, +11,5°C — у Гродне 19 снежня.

Але за апошнія пяць год гэта не рэкордна цёплая зіма. У 2007-2008 годзе зіма была цяплейшая, у сярэднем тэмпература склала тады –1°C.

Ападкаў выпала 106% нормы, што нармальна. Першыя два месяцы зімы былі дастаткова вільготнымі. Але люты быў дастаткова сухі, ападкаў выпала толькі 56% нормы, 19 мм ападкаў у сярэднем па Беларусі.

Так суха ў лютым бывае раз на 12 год.

Снежнае покрыва ўсталявалася яшчэ ў сярэдзіне лістапада, але праз няўстойлівае надвор’е яно таяла і зноў утварался. Да канца зімы яно ўтрымлівалася толькі на поўначы.

Імператарскі пінгвін на пляжы Пака-Пака ў Новай Зеландыі. Фота: dailymail.co.uk

Імператарскі пінгвін на пляжы Пака-Пака ў Новай Зеландыі. Фота: dailymail.co.uk

Як раней адзначала Алена Уладзіміраўна, цёплыя годы ўпісваюцца ў агульную тэндэнцыю з 1989-га. Толькі 1996 год быў у Беларусі крыху халаднейшым за норму. Гэтая тэндэнцыя ў сваю чаргу ёсць часткай глабальнага пацяплення.

Па прагнозах Гідраметцэнтру, у бліжэйшыя дні па Беларусі тэмпература будзе трымацца каля нуля. У чацвер у Мінску пройдзе мокры снег, таксама вільготнымі будуць выходныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?