Турыст фатаграфуе дом, у якім жыве Меркель. Фота: Mike Wolff

Пра дом, у якім жыве федэральны канцлер Германіі Ангела Меркель, распавядае Der Tagesspiegel.

Дом па адрасе Купферграбэн, 6 у Берліне ёсць і на Google Street View, і на здымках турыстаў з усяго свету. Будынак мала адрозніваецца ад суседніх пабудоў на вуліцы, не выбіваецца раскошай.

Будынак ахоўваюць толькі двое паліцыянтаў.

На званку ў кватэру кіраўніка дзяржавы сціпла напісанае прозвішча яе мужа — Prof. Sauer. Фота: Werner Schnell via Flickr

Суседзі ведаюць, калі канцлер з мужам звычайна сыходзяць на працу. Яны дзівяцца — чаго турысты таўкуцца ля будынка, калі Меркель пасля 7:45 дома не бывае. Так, у Меркель ёсць суседзі, з дому нікога не высялялі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?