2 сакавіка падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікамі мінскага наркакантролю за незаконныя дзеянні з наркатычнымі сродкамі затрыманы 27-гадовы беспрацоўны жыхар сталіцы. 

Як паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама, сваё жыллё па вуліцы Нікіціна затрыманы прыстасаваў для вырошчвання і збыту раслін з утрыманнем наркатычных рэчываў. У выніку агляду кватэры знойдзена прыблізна 6 г высушаных пладовых цел грыбоў, якія маюць у сваім складзе псілацын і псілацыбін. Акрамя таго, аператыўнікі выявілі 10 кустоў каноплі, а таксама прыблізна адзін грам высушанай марыхуаны. 

Для вырошчвання наркатычных раслін у жыллі было неабходнае тэхнічнае абсталяванне. Міліцыянеры канфіскавалі пяць кулераў, пяць лямпаў напальвання, тэрмометр, таймер, пульверызатар, падаўжальнікі, рулон фальгаванай паперы, угнаенні і грунт. 

У дачыненні да затрыманага распачата крымінальная справа. Ён змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. Праводзіцца расследаванне.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?