Жанр: камедыя, драма, меладрама, крымінальны
Рэжысёр: Глен Фікара, Джон Рэкруа
У ролях: Уіл Сміт, Марго Робі, Арыян Марцінес, Джералд МакРэйні, Радрыга Сантора, Б.Д.Вонг, Брэнан Браўн, Роберт Тэйлар
ЗША, 104 хв.
Адзнака: 7, 5

Дасведчаны ашуканец Нікі нечакана для сябе аказваецца ў ролі ахвяры: маладая крымінальніца Джэс спрабуе абрабаваць яго, але церпіць паразу. Цяпер Джэс хоча, каб Нікі навучыў яе свайму рамяству і ўзяў у каманду для здзяйснення буйных афер. Хутка паміж элегантнымі злачынцамі завязваюцца адносіны, якія могуць негатыўна паўплываць на іх рызыкоўны бізнэс.

Стужка створаная па арыгінальным сцэнары рэжысёраў праекта Глена Фікара і Джона Рэкруа. Фільм зняты ў жанрах крымінальнай камедыі і любоўнай драмы: у сюжэт аб адваротным баку жыцця крымінальнікаў — дробных злачынцаў — уплеценая гісторыя кахання Нікі (Уіл Сміт) і Джэс (Марго Робі).

На здымачнай пляцоўцы з выканаўцамі галоўных роляў працаваў сапраўдны фокуснік-прафесіянал Апола Робінс — ён навучыў акцёраў тым трукам, якімі карыстаюцца злачынцы.

«Для мяне самым захапляльным было вывучаць чалавечае мысленне. Як толькі нас пераконваюць, што мы кантралюем сітуацыю, намі вельмі лёгка маніпуляваць. Мы думаем, што ўсё самае важнае адбываецца, вядома ж, у нас перад вачыма, а на справе аказваецца, што ўсё адбываецца ў нас за спінай», — сказаў Уіл Сміт пра сваю ролю прафесійнага ашуканца.

Ад прагляду не варта чакаць глыбокіх уражанняў, але з забаўляльнай роляй фільм спраўляецца. Адначасова гэта і шматслойны дэтэктыў, і здзек з класічнай меладрамы.

Павароты сюжэта часам досыць нечаканыя, а гульня акцёраў зладжаная і прафесійная. Да таго ж можна палюбавацца гарадскімі пейзажамі: здымкі адбываліся ў Новым Арлеане і Буэнас-Айрэсе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?