Праваслаўны праект Rublev.com аб’ядноўвае функцыі пошукавіка і сацыяльнай сеткі, але дадаваць сяброў на ім нельга, піша TJournal.

«Даўно хацеў, каб у сеткі быў зразумелы і зручны даведнік для вернікаў і тых, хто толькі пачынае свой шлях у свеце праваслаўнай веры», — патлумачыў Грымаў. Паводле яго слоў, назва сайта адсылае да мастака Андрэя Рублёва.

На момант публікацыі «праваслаўная сацсетка» недасяжная.

Знешне галоўная старонка праекту нагадвае «Яндэкс». Праект не толькі распавядае пра веру і рэлігію, але і здольны даць адказ на папулярныя ў інтэрнэце запыты. Напрыклад, на запыт «порна» сайт накіруе на старонку, прысвечаную запаведзі «Не пралюбадзей», у адказ на «сэкс» распавядзе пра парок жарсці.

Таксама сайт публікуе навіны і інтэрв’ю, прапануе блогі вернікаў, мае каталогі рэлігійных устаноў і святаў, дазваляе ствараць віншавальныя паштоўкі. Платных паслуг на сайце няма.

Праект па задуме стваральнікаў не ёсць заменай папулярным сацсеткам.

Асобны сайт створаны праз павольную мадэрацыю каментароў на іншых сэрвісах — на ўласнай старонцы, на думку Грымава, можна абараніць вернікаў ад нападак віртуальных хуліганаў.

Аўтары праекту збіраюць грошы і на мабільную праграму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?