РФ плануе пабудаваць першы паўнавартасны авіяносец за гісторыю расійскага і савецкага ваенна-марскіх флатоў, паведаміла ТАСС са спасылкай на галоўнакамандуючага ВМФ Расіі Віктара Чыркова.

Цяжкі авіяносны крэйсер «Адмірал флота Савецкага Саюза Кузняцоў», voenpro.ru

Цяжкі авіяносны крэйсер «Адмірал флота Савецкага Саюза Кузняцоў», voenpro.ru

«Авіяносец у флота будзе. Вядуцца працы адпаведнымі навукова-даследчыцкімі арганізацыямі», — сказаў Чыркоў.

Раней начальнік марской авіяцыі ВМФ РФ Ігар Кожын казаў у эфіры радыё «Эхо Москвы», што будаўніцтва авіяносца зойме 8-10 гадоў. Калі пачнецца закладка карабля — невядома.

Магчымы новы авіяносец будзе мець водазмяшчэнне ў 75 000-80 000 тон і авіягрупу ў больш за 60 самалётаў і верталётаў.

Зараз у складзе расійскага флота ёсць толькі адзін карабель, які мае значную групоўку баявой авіяцыі — крэйсер «Адмірал флота Савецкага Саюза Кузняцоў». Яго будавалі на Чарнаморскім суднабудаўнічым заводзе ў Мікалаеве, які зараз належыць Украіне.

Аднак «Кузняцоў» з-за значнай колькасці ракетнага ўзбраення пры дастаткова вялікім водазмяшчэнні да 61 000 тон зараз нясе толькі 30 самалётаў — 14 знішчальнікаў Су-33, 2 вучэбныя самалёты на базе штурмавіка Су-25УБ, 14 знішчальнікаў МіГ-29К і МіГ29КУБ. Плануецца, што ў 2015 годзе колькасць самалётаў на «Кузняцове» павялічыцца да максімума — 38-40 машын.

Для параўнання — пабудаваны праз 10 год французскі авіяносец «Шарль дэ Голь» нясе да 40 самалётаў розных тыпаў пры водазмяшчэнні да 42 000 тон.

Да таго ж «Кузняцоў» не мае паўнавартасных паравых катапульт, што не дае магчымасці яму мець на борце цяжкія машыны, перш за ўсё — самалёты далёкага радыёлакацыйнага выяўлення (ДРЛВ). У выніку ягоныя магчымасці па выяўленні праціўніка значна абмежаваныя ў параўнанні, напрыклад, з амерыканскімі караблямі.

Будаўніцтва новага авіяносца можа быць пачатае на заводзе «Севмаш», які зараз праходзіць рэканструкцыю, а потым будзе рамантаваць «Кузняцова». Па словах намесніка галоўнакамандуючага ВМФ РФ Віктара Бурсука, першы такі карабель можа ўвайсці ў склад флота толькі пасля 2030 года.

Кошт распрацоўкі і пабудовы такога карабля на Захадзе можа быць болей за $5 мільярдаў без уліку пакупкі самалётаў. Да таго ж авіяносец будзе патрабаваць і групоўку іншых караблёў для сваёй абароны.

Авіяносная ўдарная група на чале з авіяносцам «Джордж Вашынгтон» пасля сумесных вучэнняў з індыйскім і японскім флатамі ў 2014 г., navaltoday.com

Авіяносная ўдарная група на чале з авіяносцам «Джордж Вашынгтон» пасля сумесных вучэнняў з індыйскім і японскім флатамі ў 2014 г., navaltoday.com

Зараз ЗША маюць 10 авіяносных ударных групаў, кожная з якіх пабудаваная вакол авіяносца класа Nimitz з водазмяшчэннем больш за 100.000 тон і 85-90 самалётамі і верталётамі на борце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?