Фотакарэспандэнт Уладзь Грыдзін быў затрыманы сёння ў судзе Заводскага раёна Мінска. Як паведамлялася, там цяпер праходзіць працэс над Дзянісам Замяталіным, сынам вядомага беларускага чыноўніка і ідэолага Уладзіміра Замяталіна. Інфармацыя пра затрыманне была супярэчлівая. Еўрарадыё датэлефанавалася да Уладзя, каб даведацца падрабязнасці пра здарэнне.

«Мяне абвінавацілі ў тым, што я нібыта сфатаграфаваў канвой. Але гэтага не было, я зрабіў толькі некалькі кантрольных кадраў у залі, там яшчэ нават не пачалося паседжанне на той момант», — расказвае Уладзь Грыдзін.

Фатографа спачатку завезлі ў Заводскі РУУС, потым адпусцілі. Аднак праз некаторы час міліцыянты пазванілі ізноў:

«Настойліва назвоньваюць. Просяць вярнуцца ў РУУС. Нібыта, са мной хоча пагаварыць асабіста начальнік. Я пакуль не ведаю, ці паеду. Зараз знаходжуся ў рэдакцыі. Прымаю рашэнне», — гаворыць Грыдзін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?