Гродзенскі гітарыст Дзяніс Асімовіч, які страціў зрок у 2 гады, з’яўляецца лаўрэатам і пераможцам шматлікіх міжнародных конкурсаў.

У музыкі выявілі анкалагічнае захворванне. Цяпер стан яго здароўя рэзка пагоршыўся. Тры аперацыі і рэабілітацыя ў Бараўлянах не змаглі яго выратаваць. Дзякуючы свайму сябру, вядомаму выканаўцу ДіДюле Дзяніс Асімовіч запісаў інструментальны альбом і цяпер шукае грошы на далейшае лячэнне.

Усе жадаючыя могуць набыць яго дыск і тым самым дапамагчы музыку. Альбом Асіновіча можна набыць у гродзенскай краме «Відэамаркет» і ў маці музыкі праз тэлефон 8 (0152) 43‑44‑76.

Інфармацыя пра альбом

Сяргей Апановіч, Эўрарадыё

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0