На сайце «Мова Нанова» збіраецца спіс крамаў і анлайн-магазінаў, у якіх можна набыць ці замовіць беларускую вышыванку, а таксама рэчы ў нацыянальным стылі ці з нацыянальнай сімволікай. На момант публікацыі спіс налічвае 25 месцаў.

У спісе не толькі вядомыя брэнды кшталту Honar, LSTR і Symbal.by, але і старонкі ў сацсетках ды «афлайнавыя» пункты продажу, а таксама кантакты прыватных майстроў.

Дадаюцца як мінскія, так і рэгіянальныя ды нават замежныя крамы.

Аўтары спісу прапануюць дадаваць свае пункты — дасылаць інфармацыю просяць на адрас [email protected].

Напярэдадні складання спісу выпускнікі моўных курсаў «Мова нанова» знялі матывацыйнае відэа пра вышыванкі — «моду, якая яднае».

«Гэта ініцыятыва студэнтаў «Мова нанова», — распавядае Глеб Лабадзенка. — Наш слухач Максім Умецкі захацеў стварыць відэаролік, дзе ён з іншымі студэнтамі фатаграфуецца ў вышыванках, туды жа дадалі кадры ад іншых наведнікаў курсаў».

А з ідэі відэа паўстала ідэя спісу, кажа ён: «У нас на курсах часта пытаюць, дзе набыць, дзе ўзяць вышыванкі. Спецыяльна ўвесь час запрашаем людзей, якія з’яўляюцца вытворцамі такой прадукцыі. Проста зразумелі, што наспеў час сабраць усё ў адным месцы».

«Адзіная мэта, якую мы пераследуем, гэта рэклама нацыянальнага стылю», — тлумачыць Лабадзенка.

Глядзіце таксама: 16 сайтаў, дзе можна набыць беларускі падарунак

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?