Протадыякан Андрэй Кураеў апублікаваў у сваім блогу прэйскурант на трэбы (набажэнствы па патрабаванні) у Сыктыўкарскай епархіі (Расія).

У спісе апынуліся такія трэбы, як развянчанне (500 рублёў, або каля 120 тыс. беларускіх ) і адпяванне самагубцаў (5500 рублёў, або каля 1,32 млн беларускіх). Для параўнання, звычайнае адпяванне ў епархіі каштуе амаль утрая танней — 2000 расійскіх рублёў.

Каментуючы прэйскурант, Кураеў назваў развянчанне «асаблівым Сыктыўкарскім таінствам». Гаворачы пра адпяванне самагубцаў, ён адзначыў: «Самагубцаў там караюць рублём».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?