05.03.2015 / 17:48

Прабачэнні перад Андрэем Саннікавым 3

Выбачаюся за прыкрую няўважлівасьць і памылку. У адным са сваіх папярэдніх запісаў я памылкова напісаў, што з Беларусі пры дапамозе Адміністрацыі прэзыдэнта Расіі і Ўладзіслава Суркова за мяжу выехалі Андрэй Саньнікаў і Натальля Радзіна. Аднак на самой справе так выехала толькі журналістка Натальля Радзіна, калі яна таемна ўцякла з-пад хатняга арышту.

Пра гэта яна сама расказала ў інтэрвію СМІ.

Цытата:

«Мне патрэбна была выязная віза. Уладзіслаў Суркоў, першы намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта, дапамог яе атрымаць».

«Пасля чатырох месяцаў афармлення статуса ўцекача па лініі ААН паўстала пытанне пра расійскую выязную візу, — расказала журналістка «Нашай Ніве», — і ў ААН мне сказалі, што трэба ісці ў Федэральную міграцыйную службу (ФМС), але мяне могуць арыштаваць, бо я ў вышуку.

Тады Ганнушкіна звярнулася да Суркова пасля сустрэчы праваабаронцаў з Мядзведзевым.

Тады адміністрацыя Мядзведзева — ён тады быў прэзідэнтам — дала згоду на тое, каб мяне адпусцілі з Расіі, і ФМС выдала мне выязную візу».

Крыніца: http://nn.by/?c=ar&i=83899

Андрэя Саньнікава я шаную і паважаю. У 2011 годзе, пражываючы ў Лёндане, я сам асабіста актыўна дапамагаў ягонай сястры і яе паплечнікам з існай тады ініцыятывы Free Belarus Now патрабаваць вызваленьня Саньнікава і іншых беларускіх палітвязьняў і быў вельмі рады, калі нашыя агульныя намаганьні далі плён, і пан Саньнікаў быў вызвалены.

Шкада, дарэчы, што сайт Free Belarus Now больш не працуе.

Алесь Чайчыц

0
Фокус-покус / Адказаць
05.03.2015 / 18:13
Трэба тэстэр - хто самазмагар. І камісію, якая, праз кангрэс дэмсіл і відэазвароты будзе вырашаць, ці дастаткова колер на тэстэры белы.
0
Demyan / Адказаць
05.03.2015 / 18:57
— Тут, товарищ редактор, на меня помещена форменная клевета,— сказал Бендер. — Какая клевета? — спросил редактор. Остап долго разворачивал экземпляр «Станка». <...> Редактор прочел указанную Остапом заметку. — В чем же вы, товарищ, видите клевету? — Как же! А вот это: Пострадавший отделался легким испугом. — Не понимаю. Остап ласково посмотрел на редактора и на стул. — Стану я пугаться какого-то там извозчика! Опозорили перед всем миром — опровержение нужно. — Вот что, гражданин,— сказал редактор,— никто вас не позорил, и по таким пустяковым вопросам мы опровержений не даем. — Ну, все равно, я так этого дела не оставлю, говорил Остап, покидая кабинет.
0
Алесь Чайчыц / Адказаць
06.03.2015 / 01:33
Demyan, Дакладна так усё і было! :)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру