За беларускую зборную пабягуць Надзея Скардзіна, Дар'я Домрачава, Уладзімір Чапелін, Юрый Лядаў.

Усяго на чэмпіянаце будзе разыграна 11 узнагарод.

У суботу, 7 сакавіка, пройдуць жаночы і мужчынскі спрынты, у нядзелю — гонкі пераследу.

11 і 12 сакавіка — індывідуальныя гонкі, 13 і 14 сакавіка — эстафеты. Скончыцца чэмпіянат 15 сакавіка — мас-стартамі.

Галоўная інтрыга для нас — колькі медалёў заваюе беларуская зборная з яе лідарам Дар'яй Домрачавай — трохразовай алімпійскай чэмпіёнкай і лідарам агульнага заліку Кубка свету.

Урачыстае адкрыццё чэмпіянату 4 сакавіка сабрала шмат народу, kontiolahtibiathlon.com

Урачыстае адкрыццё чэмпіянату 4 сакавіка сабрала шмат народу, kontiolahtibiathlon.com

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?