05.03.2015 / 15:13

Лукашэнка: Літасці не будзе нікому 25

Першачарговай задачай урада Беларусі і ўсіх органаў улады з'яўляецца пад'ём эканомікі, заявіў сёння на сустрэчы з кіруючым складам органаў унутраных спраў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, эканамічная слабасць ператварае нацыю ў закладніцу міжнародных фінансавых арганізацый. Гэта адбываецца, калі бюджэтныя рэсурсы краіны не дазваляюць дзяржаве эфектыўна функцыянаваць, выконваць у поўнай меры сацыяльныя абавязацельствы.

«Таму зараз першачарговай задачай урада і ўсіх органаў улады з'яўляецца ўздым эканомікі. Скажу дакладней — прамысловасці, літаральна некалькіх нашых гіганцкіх прадпрыемстваў», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Гаворачы аб працы праваахоўнікаў, кіраўнік дзяржавы заявіў, што ў Беларусі ўдалося дабіцца станоўчых зрухаў у спыненні адной з найбольш небяспечных праяў злачыннасці — карупцыі.

«Я не хачу сказаць, што мы вырашылі гэтую праблему. Але вы ведаеце, як мы змагаемся з карупцыянерамі. І тут літасці нікому не будзе», — падкрэсліў Лукашэнка.

У сувязі з гэтым кіраўнік дзяржаы нагадаў пра Украіну, дзе менавіта карупцыя стала галоўнай прычынай крызісу і разбурэння краіны.

«Гідру гэтую (карупцыю) перамагчы вельмі складана, але трымаць яе на мінімальным узроўні мы заўсёды зможам», — сказаў беларускі лідар, дадаўшы, што ў гэтым немалая заслуга органаў унутраных спраў.

Ёсць і шэраг іншых момантаў, якія сведчаць аб умацаванні правапарадку, — самыя неабароненыя жыхары краіны — людзі сталага ўзросту — усё радзей фігуруюць у зводках як ахвяры злачынстваў.

0
Inhvar / Адказаць
05.03.2015 / 15:19
Бязлiтасны рэжым.
0
Фрыдрых Маркс / Адказаць
05.03.2015 / 15:22
Прыкажы, правадыр, - і будзе заўтра ўздым аканомікі. А калі не, то не шкадуй аніякага халуя.
0
Віктар Малочка. / Адказаць
05.03.2015 / 15:28
Ёсць і шэраг іншых момантаў, якія сведчаць аб умацаванні правапарадку, — самыя неабароненыя жыхары краіны — людзі сталага ўзросту — усё радзей фігуруюць у зводках як ахвяры злачынстваў.- бо у іх няма чаго ужо адабраць!!!
Паказаць усе каментары/ 25 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру