05.03.2015 / 18:54

Названая новая дата пратэстнай акцыі ў Маскве 1

Апазіцыйныя партыі і рухі збіраюцца правесці ў сталіцы Расіі пратэстную акцыю 19 красавіка.

Пра гэта паведаміў сябра бюро руху «Салідарнасць» Аляксандр Рыклін. Паводле яго слоў, дакладнае месца і фармат правядзення акцыі пакуль не вызначаны.

Сустаршыня маскоўскага аддзялення «Салідарнасці» Пётр Царкоў паабяцаў у адпаведнасці з законам падаць апавяшчэнне ў мэрыю Масквы. Ён адзначыў, што арганізатары будуць дамагацца ўзгаднення акцыі ў цэнтры горада.

Агенцтву «Інтэрфакс» Царкоў паведаміў, што акцыю папярэдне вырашана назваць «Марш гневу і годнасці». Яго арганізатарамі стануць Камітэт пратэстных дзеянняў, партыя РПР-ПАРНАС і рух «Салідарнасць».

0
Заходні беларус / Адказаць
05.03.2015 / 19:06
разобрать кремль по кірпічам
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру