05.03.2015 / 19:45

У Мінску ў 2015 годзе з'явіцца больш за 18 тыс. парковачных месцаў 1

Больш за 18 тыс. парковачных месц абсталююць у Мінску ў 2015 годзе. Аб гэтым паведаміў журналістам начальнік упраўлення гарадской гаспадаркі і энергетыкі Мінгарвыканкама Дзмітрый Янчык.

«Кожнаму раёну пастаўлена задача абсталяваць не менш як 2 тыс. парковачных месц. Гэта значыць, усяго ў гэтым годзе ў Мінску з'явіцца больш за 18 тыс. новых машына-месц», — сказаў Дзмітрый Янчык.

Ён таксама паведаміў, што ў 2015 годзе ў сталіцы плануецца добраўпарадкаваць не менш як 675 дваровых тэрыторый і адрамантаваць каля 3,6 тыс. пад'ездаў. У гэтай рабоце будзе актыўна задзейнічана насельніцтва. ЖРЭА і ЖЭСы раёнаў праводзяць ужо сходы з жыльцамі, фарміруюць з іх ліку ініцыятыўныя групы.

У 2014 годзе ў горадзе добраўпарадкавалі 690 дваровых тэрыторый, з удзелам гараджан адрамантавана больш за 3,6 тыс. пад'ездаў, 71 пляцоўка для выгулу хатніх жывёл, пасаджана больш за 49 тыс. дрэў, 179 тыс. кустоў, 11,7 млн кветак. На гэтыя мэты прыцягнута каля Br20 млрд сродкаў насельніцтва.

0
Лявон / Адказаць
06.03.2015 / 08:01
Чаго іх будаваць,можа нятрэба? Набудавалісь,паркінгі пустуюць за высокі кошт Амаль усе ауто знаходзяцца каля сваіх хат. ПЫТАННЕ У КОШТАХ,ТАДЫ ТАКОГА СТАНОВІШЧА КАЛЯ ХАТ І ДРУГІХ МЯСЬЦІН МЯРКУЮ,ШТО НЕ БУДЗЕ.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру