05.03.2015 / 19:53

Лукашэнка чакае «правакацый» ад апазіцыі ў «Год 70-годдзя Перамогі» 49

Аляксандр Лукашэнка патрабуе ад праваахоўных органаў спынення магчымых правакацый у год святкавання 70-годдзя Перамогі. Пра гэта ён заявіў 5 сакавіка на сустрэчы з кіруючым складам органаў унутраных спраў, унутраных войскаў МУС і курсантамі факультэта ўнутраных войскаў Ваеннай акадэміі.

«Вы штодзённа вырашаеце важныя адказныя задачы, а служба з'яўляецца сапраўды баявой, таму трэба годна выконваць свае абавязкі і падтрымліваць гонар мундзіра», — цытуе кіраўніка дзяржавы яго прэс-служба.

Лукашэнка адзначыў, што сёлета ва ўсіх праваахоўных органах будзе сур'ёзны экзамен.

«Мы адзначаем 70-годдзе Вялікай Перамогі. Гэта найважнейшае свята для кожнага беларуса. Але, на жаль, ёсць у нашай краіне невялікая кучка людзей, хтосьці іх называе «апазіцыяй», ці яны так сябе называюць, якія не толькі скажаюць гісторыю, узвышаючы фашысцкіх памагатых крывавых спраў, але і ўсімі сіламі спрабуюць дэстабілізаваць абстаноўку ў грамадстве. Агрэсіўныя формы палітычнай барацьбы яны дэманструюць і падчас рознага роду палітычных кампаній», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Таму, паводле яго слоў, «існуе пэўная верагоднасць правакацыйных дзеянняў, якія павінны быць у адпаведнасці з заканадаўствам спыненыя на пачатковай стадыі».

0
Сакавік 5 / Адказаць
05.03.2015 / 20:01
І дзе, і хто ж яму даклады пішуць пра стан у краіне? Паранаідальная карцінка ў чалавека ў галаве.
0
Кнехт / Адказаць
05.03.2015 / 20:01
Зноў зладзяць злачынства і зловяць "токара з электрыкам" для рытуальнага ахвярапрынашэння?!!!
0
Юрась Беларус / Адказаць
05.03.2015 / 20:06
А ад "сваех у дошку" правакацый не чакаецца? У адрозненне ад апазіцыі яны толькі гэтаму і навучаныя. Праўда, пакуль што толькі ў бок апазіцыі. Але крэсла хістаецца - могуць і здаць, сапхнуўшы ўсё на апазіцыю.
Паказаць усе каментары/ 49 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру