05.03.2015 / 20:23

Настаўнік у Брытаніі сеў на 6 гадоў за план уступіць у ІД 2

Брытанскі суд прысудзіў да шасці гадоў турэмнага зняволення настаўніка хіміі з Манчэстэра, які меў намер выехаць у Сірыю і ўступіць у шэрагі баевікоў «Ісламскай дзяржавы».

30-гадовы Джамшэд Джавід прызнаў сябе вінаватым у двух прад'яўленых яму абвінавачаннях, звязаных з тэрарызмам.

Ён, у прыватнасці, дапамог выехаць у Сірыю свайму малодшаму брату. Родныя схавалі яго ўласны пашпарт, каб ён не змог рушыць услед за братам.

Джавід, аднак, упарціўся ў сваім намеры і быў арыштаваны ў снежні 2013 года за некалькі гадзін да вылету з Брытаніі.

0
путинец / Адказаць
05.03.2015 / 20:31
в чём преступление?
0
askrealp / Адказаць
05.03.2015 / 22:57
путинец / адказаць 05.03.2015 / 20:31 в чём преступление? ~~~~ А што, галовы атразаць закладнiкам, у вас нечым iншым завецца?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру