Моды3232

Яблык разладу: якога колеру сукенка?

На гэтых выхадных увесь свет падзяліўся на два лагеры. Я ў «сіня-чорным», а вы?

Карыстальнік блогу Tumblr «падарваў» інтэрнэт, апублікаваўшы фотаздымак сукенкі і задаўшы сваім чытачам пытанне: якога яна колеру?

bit.ly

Аказалася, што адназначнага адказу на яго няма. Частка людзей бачыць яе сіне-чорнай, а другая частка — бела-залатой. Увесь свет падзяліўся на два лагеры. Ёсць таксама і апазіцыя. Напрыклад, Лэдзі Гага сцвярджае, што «сукенка белая з пясочным».

Аматары Instagram і хэштэгаў падзяліліся на «белаеізалатое» і «сіняезчорным». Хэштэг #thedress узначаліў топ трэндаў у Амерыцы.

Сацсеткі хутка запаланілі фотажабы кшталту гэтай:

Вось так выглядае гэтая сукенка на старонцы крамы:

bit.ly

На розных сайтах разгарнуліся галасаванні. Напрыклад, на buzzfeed.com, якія першымі напісалі пра гэтую гісторыю, за белае з залатым прагаласавала 72%. 28% — за другі варыянт.

Далучыліся да міжнароднай спрэчкі і распрацоўнікі графічнага рэдактара Photoshop:

Кампанія Roman Originals, якая прадае гэтую сукенку, пацвердзіла, што яна насамрэч сіне-чорным. Па словах прадстаўніка кампаніі, такіх высокіх продажаў у іх ніколі не было. Акрамя таго, яны адзначылі, што кампанія думае пра тое, каб выпусціць бела-залатую версію.

Сукенку ўжо атрымала назву «сукенка Шродынгера».

Акрамя дрэннага якасці здымка, спрэчка тлумачыцца яшчэ і тым, як мы ўспрымаем святло. Наш мозг апрацоўвае светлавыя хвалі рознай даўжыні, кожная з якіх адпавядае асобным колерам. Як патлумачыў Бэвіл Конуэй, навуковец, які займаецца даследаваннем колеру і зроку, дзённае святло ўплывае на тое, як мы ўспрымаем колер прадметаў, і змяняе іх. Таму пры поглядзе на сукенку наш мозг робіць папраўку на дзённае святло і «адсякае» адзін з колераў — сіняваты або жаўтлявы. З-за індывідуальнасці ўспрымання адным здаецца, што сукенка бела-залатая, а іншым — што яно сіне-чорнае. Акрамя таго, падобны эфект можа тлумачыцца яшчэ і аптычнай ілюзіяй: на тое, як мы ўспрымаем колер прадмета, уплываюць фон, на якім ён размешчаны, і асвятленне. Здымак мог быць зроблены пры блакітным святле, у якім шмат каму можа здавацца, што яно белае.

Каментары32

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»12

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»

Усе навіны →
Усе навіны

Не менш за 12 замежных добраахвотнікаў загінулі падчас ліпеньскага ўдару па вучэбным лагеры ва Украіне1

Цапкала просіць брытанскую паліцыю праверыць, ці хацеў Латушка спаліць Ціханоўскую28

«Разабралі будаўнічыя агароджы за ноч»: мінчане 20 гадоў змагаюцца за міні-парк супраць АЗС2

Першае выданне «Хобіта» прадалі за рэкордныя грошы

75-гадовы дзядуля ў Мядзельскім раёне адправіўся на ровары ў 30-кіламетровы паход і прапаў5

Стартап беларусаў, які працуе на Галівуд, трапіў на экраны Таймс-сквер1

Міколу Статкевічу сёння споўнілася 69 гадоў1

Мілінкевіч: Калі паглядзець на вопыт іншых краін, найбольшы поспех быў там, дзе ўдалося спрагназаваць і рэалізаваць дыялог27

Крышціяну Раналду зрабіў прапанову Джарджыне Радрыгес3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»12

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць