Пасля заканчэньня чарговага працоўнага дня на кропцы ён разам з жонкай паехаў у Маскву за таварам і дарогай заснуў за рулём…

Уначы з 22 на 23 студзеня ля Навазыбкава ў Бранскай вобласці загінула сям’я прадпрымальнікаў Жураўскіх з Рэчыцы. Як паведаміў мясцовы актывіст кампаніі «За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва» Леанід Невар, Станіслаў і Ірына Жураўскія мелі ў Рэчыцы дзве гандлёвыя кропкі, у працы якіх да 1 студзеня 2008 года былі задзейнічаныя наёмныя працаўнікі.

З наступленнем новага года сям’я была вымушаная адмовіцца ад наймітаў і весці бізнес утрох: пяцідзесяцігадовы Станіслаў, яго 47‑гадовая жонка Ірына і іх 23‑гадовая дачка Марына. Самастойнае вядзенне гандлю аказалася справай няпростай: працу непасрэдна на гандлёвых кропках давялося сумяшчаць з забеспячэннем, вядзеннем дакументацыі і іншымі абавязкамі.

Часу на адпачынак у прадпрымальнікаў не заставалася. Пасля заканчэння чарговага працоўнага дня на кропцы ён разам з жонкай паехаў у Маскву за таварам. Пад Бранскам прадпрымальнік заснуў за рулём, машыну вынесла на сустрэчную паласу, дзе яна сутыкнулася з фурай.

«Барысаў Электронны» via Еўрапейскае радыё для Беларусі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0