Гэты нумар прысвечаны тром асноўным тэмам: «Біяграфіі», «Беларусы ў Францыі», «Праскія беларусы».

Наталля Гардзіенка апублікавала вялікі (на 250 старонак) біяграфічны даведнік «Дзеячы беларускай паваеннай эміграцыі». Па словах складальніцы даведніка, ён рыхтаваўся на аснове біяграм, якія раней публікавалася ёй у выглядзе каментарыяў да навуковых публікацый. Таму тут большы ўхіл на дзеячаў беларускай дыяспары ў Вялікабрытаніі і Аўстраліі (Наталля напісала асобныя кнігі пра беларусаў у гэтых краінах).

Друкуюцца лісты нацыяналіста Янкі Філістовіча да Міколы Скабея. Па словах публікатараў, Філістовіч да сваяка ў лістах быў больш адкрыты.

Павел Котаў напісаў пра беларускія месцы ў Празе. У томе публікуюцца і фотаздымкі гэтых мясцін, а таксама карта. Макс Шчур апублікаваў мастацкі твор «Упырхлікі».

У томе зменшчаны адзінаццаць выступленняў з 4 Кангрэса даследчыкаў Беларусі, які летась праходзіў у Коўне (Літва). На кангрэсе працавала секцыя «Беларускае замежжа і памежжа ў гісторыі і сучаснасці». Асобныя даклады (агулам на 120 старонак) і апублікаваны ў «Запісах».

«Запісы БІНІМ (Беларускага інстытута навукі і мастацтва» былі заснаваныя ў 1952 г. у ЗША. Першыя шэсць тамоў выйшлі ў 1952—1954 гг. у Нью-Ёрку, наступныя пяць — у Мюнхене (1962–1960), З 12 па 24-ты выдаваліся ўНью-Ёрку (1974–1999). Ад 2001 г. (№ 25) «Запісы БІНІМ» — сумесны мінска-ньюёрскі праект.

Дзе набыць: пытайце з наступнага тыдня ў «Акадэмкнізе» (Мінск, пр-т Незалежнасці, 72), у інтэрнэт-кнігарнях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0