Жыхары раёна Санкт-Паўлі ў Гамбургу вынайшлі цікавы спосаб барацьбы з публічным мочаспусканнем. Рэч у тым, што раён Санкт-Паўлі — гамбургскі квартал чырвоных ліхтароў, канцэнтрацыя безлічы бараў і начных клубаў. У год гэты раён наведваюць каля 20 мільёнаў чалавек.

Таму ў Санкт-Паўлі заўсёды многа нецвярозых наведвальнікаў, якія часам не жадаюць губляць час на пошукі прыбіральні і спраўляюць пільніцу проста на вуліцы.

Стомленыя абсіканымі сценамі і дзіцячымі пляцоўкамі? мясцовыя жыхары распачалі кампанію «Санкт-Паўлі сікае ў адказ». Асабліва папулярныя для публічнага мочаспускання месцы апрацавалі спецыяльным гідрафобным пакрыццём, якое прымушае вадкасць літаральна адскокваць ад сценаў. У выніку мача не застанецца на сцяне, а адскочыць на ногі хулігану.

Кампанія таксама апублікавала прома-відэа, у якім расказваецца пра тэхналогію пакрыцця, і раіць звяртаць увагу на знакі, якія забараняюць сікаць у грамадскіх месцах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?