Шэраг дэпутатаў на чале з Алегам Ляшко не далі кіраўніку Нацбанка Валерыі Гонтаравай завяршыць даклад з трыбуны Вярхоўнай Рады.
У час даклада яны абкружылі трыбуну і пачалі скандаваць «Ганьба!» і «У адстаўку!».
Старшыня парламента Уладзімір Гройсман спрабаваў супакоіць дэпутатаў, але беспаспяхова. У выніку Гонтарава пакінула трыбуну.