«Наша Ніва» сабрала падборку фатаграфій узаемаадносін беларускіх фанатаў і ультрас з прадстаўнікамі праваахоўных органаў.
Міліцыянты затрымліваюць фанатаў жодзінскага «Тарпеда» падчас матча ў Барысаве.
Спецназ атачыў фанатаў ФК «Нафтан» пасля перамогі іх клуба ў Кубку Беларусі 2009 года.
Супрацоўнікі міліцыі чытаюць банер футбольных фанатаў у Барысаве.
Міліцыянт спрабуе дагнаць заўзятара БАТЭ, які выбег на поле.
Трыбуна фанатаў ФК «Нёман».
Міліцыянт выводзіць з поля заўзятара БАТЭ, 2008 год.
Спецназ на трыбунах стадыёна «Дынама» падчас адборачных гульняў Лігі Еўропы, 2011 год.
Міліцыя атачыла фанатаў «Барселоны» у Нацыянальным аэрапорце.
Пераапрануты ў накідку сцюарда, супрацоўнік спецназа не прапускае футбаліста да трыбуны з заўзятарамі.
Супрацоўнікі міліцыі рассаджваюць фанатаў «Партызана» у аўтазакі.
Супрацоўнік міліцыі затрымлівае футбольнага заўзятара на стадыёне ў Жодзіне.
Міліцыя не прапускае фанатаў ФК «Мінск» да краю трыбун.
Фанат БАТЭ з фаерам на трыбуне ў Жодзіне.
Фанаты салігорскага «Шахцёра» на трыбунах у Барысаве.
Спецназ надглядае фанатаў «Партызана» перад пачаткам гульні ў Мінску.