Фота: BBC
Чэрап абезгалоўленага чалавека быў знойдзены ў Ёрку, Вялікабрытанія, у 2008 годзе, але спачатку археолагі не надалі яму ўвагі, распавядае BBC.
Уладальнік чэрапа жыў 2600 год таму, у жалезны век, выявіў аналіз рэштак. Ён памер у 26-45 год ад моцнага ўдару па шыі. Пасля ўдару яго галаву адрэзалі нажом.
Звычайна чалавечы мозг не захоўваецца доўга праз кантакт з кіслародам і бактэрыямі. Але знойдзены чэрап трапіў у вільготную гліністую глебу, гразь перакрыла доступ кіслароду і выдатна захавала рэшткі.
Незвычайнае «жоўтае порыстае рэчыва» на чэрапе заўважыла адна з даследчыкаў Рэйчал К’юбіт. Выявілася, што рэчыва паходзіла з мяккіх тканак. Зараз з чэрапам і мозгам працуюць 34 эксперты.